4 сакавіка ў Менску пройдзе «Рок-каранацыя»-2009

Чарговая цырымонія ўручэньня узнагародаў лепшым музыкам Беларусі па выніках мінулага года ў сфэры альтэрнатыўнай музыкі «РОК-КАРАНАЦЫЯ»-2009.

У чатырохгадзінным канцэрце возьмуць ўдзел наступныя калектывы: «Ляпіс Трубяцкой», «Neuro Dubel», «Крама», «The Toobes», «Без Билета», «Naka», «Князь Мышкін», «Жнюв», «Open Space» і Зьміцер Вайцюшкевіч.

Усяго ў цырымоніі будзе 14 намінацыяў:

  • Традыцыя і сучаснасьць
  • Рок-князёўна
  • Дэбют
  • Альбом
  • Песьня
  • Выканаўца
  • Кліп
  • Гурт (Галоўная Рок-Карона)
  • За адданасьць
  • Падзея
  • Праект года
  • Вяртаньне года
  • Рэп-праект
  • Поп-рок праект

Пераможцы будуць вызначаныя аўтарытэтным журы, якое складаецца са знакамітых экспэртаў у сфэры беларускай музыкі.

Ляпіс Трубяцкой на Рок-каранацыі 2008

Мінулая «Рок-Каранацыя» прайшла ў маладзечанскім доме культуры. Галоўную рок-карону 2008 году атрымаў «Ляпіс Трубяцкой», а таксама забраў кароны за лепшыя альбом і песьню году. Тытул Рок-князёўныатрымала Ганна Хітрык з гурта «ДзеціДзяцей».

Рок-каранацыя 2008

Кошт квіткоў: 40.000-танцпляц (папярэдне), 50.000-танцпляц (у дзень імпрэзы), 100.000-столікі (толькі папярэдне). Квіткі можна набыць у клюбе «РЭАКТАР» (у аховы) і ў пераходзе ля ГУМа. Кантактны тэл.: (029) 254 49 09, (029) 671 58 65.

12:00, 23/02/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0631 seconds.