Чаму ў мяне няма каханай?
Брытанскі матэматык вывеў формулу каханьня, вызначыўшы, што шанец знайсьці сваю сапраўдную другую палову на Зямлі складае 1 да 285 тысяч. Грунтуючыся на выніках свайго дасьледаваньня, матэматык высьветліў, што толькі 26 з 30 мільёнаў жанчын Вялікабрытаніі могуць стаць яго сапраўднымі спадарожніцамі па жыцьці.
Свае разьлікі
Як перадае «Интерфакс», у сваіх разьліках навуковец грунтаваўся на ўраўненьні астрафізыкі Фрэнка Дрэйка, якое дазваляе вызначыць колькасьць высокаразьвітых цывілізацый у галяктыцы.
Хаця традыцыі могуць зруйнаваць любыя разьлікі: у дзень сьвятога Валянціна брытанскія незамужнія дзяўчыны маюць звычку ўставаць да ўсходу сонца і глядзець у вакно. Той мужчына, які будзе першым заўважаны на вуліцы, і стане, згодна з павер’ем, нарачоным дзяўчыны.