Конкурс аўтарскай песьні «Купалаўскія вакацыі»

27 лютага ў Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы пачнецца першы этап конкурсу аўтарскай песьні «Купалаўскія вакацыі». Да ўдзелу запрашаюцца выканаўцы аўтарскай  песьні, па выніку фэсту будуць абраныя і ўзнагароджаныя пераможцы ў чатырох намінацыях.

 

Удзел у фэсьце вольны, адзіная ўмова — выкананьне двух твораў на беларускай мове, бо арганізатары фэстывалю ў першую чаргу імкнуцца да папулярызацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны, роднай мовы і літаратуры. 

Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў:

  • 1 этап — люты 2010;
  • 2 этап — сакавік 2010;
  • 3 этап — красавік 2010;
  • Фінальны этап — травень 2010.

Фінальны, заключны этап пройдзе на базе філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы «Акопы», дзе адбудзецца падвядзеньне вынікаў і ўзнагароджаньне пераможцаў дыплёмамі і каштоўнымі падарункамі ў намінацыях:

  • лепшая аўтарская песьня;
  • лепшы песенны верш;
  • лепшае выкананьне песьні;
  • лепшая песьня на словы Янкі Купалы.

Заяўкі на ўдзел у першым этапе прымаюцца да 23 лютага 2010 года. У заяўцы трэба пазначыць імя, месца і дату нараджэньня выканаўцы, кантактны тэлефон, аўтараў слоў і музыкі твораў, што будуць выконвацца, а таксама склад удзельнікаў гурта (калі той будзе суправаджаць выступ выканаўцы). Разам з заяўкай трэба даслаць тэксты дзьвюх прадстаўляемых песень. Таксама тэксты песень трэба мець з сабою падчас конкурснага адбору.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылаюцца на электронную пошту Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы: kupalamuseum@mail.ru.

Даведкі па тэлефоне: 227-78-66, Ваданосава Кацярына.

16:30, 11/02/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0614 seconds.