У Бэрліне выйшаў часопіс Belarus Inside-Out
У Бэрліне прайшла прэзэнтацыя англамоўнага часопісу Belarus Inside-Out — «Беларусь знутры і звонку», матэрыялы для якога рыхтавала каманда журналістаў зь сямі краін Эўропы, якія разам зь беларускімі калегамі заняліся руйнаваньнем звыклых стэрэатыпаў аб тым, што адбываецца «па той бок усходняй мяжы Эўразьвязу».
Belarus Inside-Out —
«Belarus Inside Out — нешта большае, чым проста аповеды пра экзатычную, невядомую Беларусь, — адзначае ў прадмове да часопісу яго рэдактарка зь нямецкага боку Катрын Янка. — На першы погляд, „усе мы больш ці менш аднолькавыя, адукаваныя“, актыўныя грамадзяне сучаснага глябалізаванага сьвету, прывычныя як да падарожжаў, так і да віртуальнай прасторы і магчымасьцяў, якія яна дае.
Здаецца, мы маем агульны пункт гледжаньня. І ўсё ж, нягледзячы на нашы электронныя скрыні, скайпы ды фэйсбукі, нашыя
ай-фоны і mp3, у пэўныя моманты мы можам сутыкнуцца з тым, што нашыя ідэнтычнасьці фармаваліся на падставе рознага досьведу… — лініі падзелу рухомыя, накладаньні магчымыя».
Аўтары
Многія зацікаўленыя беларускай тэматыкай немцы, грэкі, украінцы і іншыя наведвальнікі бэрлінскай прэзэнтацыі часопісу былі вымушаныя стаяць альбо сядзець на падлозе
Прэзэнтацыя Belarus Inside-Out заплянаваная і ў Беларусі, паведаміла рэдактарка часопісу зь беларускага боку Воля Кузьміч. Поўная вэрсія тэкстаў па-ангельску і па-беларуску хутка стане дасяжная на адмысловым сайце праекту.