Аўстралійцы распачалі акцыі супраць інтэрнэт-цэнзуры
У Аўстраліі распачаўся тыдзень барацьбы супраць
Мінімум 430 сайтаў ужо падтрымалі он-лайн акцыю пратэсту супраць інтэрнэт-цэнзуры
У першай палове 2010 году аўстралійскі ўрад плянуе абавязаць усіх правайдэраў блякаваць пэўныя сайты, якія былі выкрытыя як распаўсюднікі дзіцячай парнаграфіі. Па словах праціўнікаў закону, існуючы фільтр ня здольны абараніць ад парнаграфіі, затое каштуе нямала, а само існаваньне такога інстурумэнту рэгуляваньня Сеціва паставіць краіну ў адзін шэраг зь іншымі нешматлікімі «рэгуліроўшчыкамі» Інтэрнэту: Іранам, Саудаўскай Аравіяй і Кітаем.
Сьпіс ужо выкрытых распаўсюднікаў парнаграфіі таксама выклікае некаторыя пытаньні: у яго трапіў сайт аб атрутах, спасылкі на Youtube-відэа і нават старонка бяскрыўднага турапэратару.
Актывісты кампаніі The Great Australian Internet Blackout праз адмысловы партал заклікалі ўсіх неабыякавых напісаць свайму дэпутату аб гэтай праблеме, замяніць свае аватаркі чорнымі квадратамі, а галоўныя старонкі ўласных сайтаў зафарбаваць чорным. І, нарэшце, выйсьці на вуліцы ў Дзень Аўстраліі — нацыянальнага сьвята, якое адзначаецца 26 студзеня.
Па словах прадстаўнікоў кампаніі Аўстралійскага блэкаўту, каля 430 сайтаў ужо падтрымалі кампанію, а ў некаторых гарадах Аўстраліі
«Мы чакаем, што найбольш актыўна пратэст будзе падтрыманы ў канцы тыдня», — кажуць прадстаўнікі кампаніі.
У любым выпадку, у праціўнікаў фільтраў ёсьць рэзэрв ў 5 205 сяброў адпаведнага кам’юніці ў Facebook і каля 400 фаловэраў у Twitter’ы.