150 чалавек: фізычнае абмежаваньне на сяброўства

Якім бы вялікім ня быў сьпіс нашых фрэндоў у сацыяльных сетках, больш чым са 150 людзьмі падтрымліваць сяброўства мы ніяк ня здолеем, кажуць вынікі дасьледаваньня брытанскага навукоўца.

 

Прафэсар эвалюцыйнай антрапалёгіі Оксфардскага ўнівэрсытэту Робін Данбар яшчэ ў 90-ыя распрацаваў тэорыю, згодна зь якой мозг чалавека здольны ўтрымліваць інфармацыю ня больш як аб 150 сябрах. Гэта лічба, у незалежнасьці ад ступені нашай камунікабельнасьці, акрэсьлівае фізіялягічнае абмежаваньне на сяброўства.

Сябрам Данбар называе чалавека, зь якім мы кантактуем хаця б раз у год, лёс якога нас хоць крыху цікавіць, і, галоўнае, мы здольныя знайсьці месца для гэтага чалавека ў іерархіі нашых сяброў.

Навукоўца вывучаў самыя розныя супольнасьці: ад архаічных вёсак да супрацоўнікаў сучаснейшых карпарацый. Ён заўважыў, што паўсюль людзі імкнуцца да самаарганізацыі ў групы, памер якіх абмяжоўваўся запаветнай лічбай у 150. Пры большай колькасьці сяброў групы адносіны ў ёй пачыналі псавацца.

Цяпер Данбар пераключыўся на сучасныя тэхналёгіі і спрабуе зразумець, ці здольныя сацыяльныя сеткі павялічыць памер нашага сяброўскага кола. Пакуль адказ на гэта пытаньне адмоўны.

«Самае цікавае, што вы можаце мець 1500 фрэндоў [у Facebook], але калі прыгледзецца да трафіку, то можна пабачыць, што людзі захоўваюць тое ж ўнутранае кола ў 150 чалавек, што мы назіраем і ў рэальным сьвеце», — кажа Данбар.

«Існуе адрозьненьне ў стылі сяброўства ў залежнасьці ад полу, — дадае прафэсар, — дзяўчыны значна лепш падтрымліваць адносіны толькі дзякуючы размовам адно з адной. А вось хлопцам для гэтага патрэбна супольная дзейнасьць.

Паводле Times Online

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.047 seconds.