Хочаш узяць крэдыт? Пачысьці Facebook!

Амэрыканскія банкі ў хуткай будучыні могуць зьвярнуцца да сацыяльных сетак дзеля праверкі плацёжаздольнасьці жадаючых узяць крэдыт. Крэдыторы праглядзяць ваш Twitter, статусы ў Facebook, а заадно і сьпіс фрэндоў: раптам зь неплацельшчыкамі сябруеце?

Амэрыканская кампанія Rapleaf ужо займаецца маніторынгам сацыяльных сетак з мэтай складаньня фінансавых дасье на патэнцыйных кліентаў банкаў. Яна зьбірае дадзеныя аб перавагах карыстальнікаў, абнаўленьнях іх статусаў, абвестках, коле фрэндоў. Апошні фактар можа стаць крайне карысным пры вызначэньні крэдытаздольнасьці чалавека.

Як паведамляе WTop.com, на думку аналітыкаў, калі сябры карыстальніка сацыяльных сетак спраўна выплочваюць пазыкі, то і ў яго самога праблемы з банкам наўрад ці ўзьнікнуць.

Па словах банкіраў, дастаткова вялікая колькасьць фрэндоў можа значна павялічыць шанцы на атрыманьне крэдыту. А вось несупадзеньне інфармацыі аб вас у банкаўскай анкеце і на сьцяне ў Facebook можа наадварот зьменшыць імавернасьць атрыманьня грошаў.

Экспэрты пакуль ня раяць праводзіць масавае «адфрэнджваньне» недобранадзейных у фінансавым пляне сяброў. Але вось думаць перад тым, як зьмяшчаць новую інфармацыю ў сацыяльных сетках, нікому не забараняецца.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0611 seconds.