Акадэмія мастацтваў зоймецца падрыхтоўкай прадусараў

З наступнага году Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў пачне набор на спэцыяльнасьці «кінатэлевед, прадусар-мэнэджэр» і «кінатэлевед, сцэнарыст, рэдактар». Стажыравацца будучыя прадусары змогуць на «Беларусьфільме», а новыя спэцыяльнасьці дапамогуць прадусарству разьвівацца ў краіне, спадзяюцца ў акадэміі.

Як перадае БелТА, прадусарскія спэцыяльнасьці — вынік працяглага пошуку прафэсій, найбольш запатрабаваных у культуры. За апошнія два гады ў акадэміі мастацтваў ужо пачаўся набор на рэжысёрскія спэцыяльнасьці ў мастацкім кіно, дакумэнталістыцы і анімацыі.

Як адзначае рэктар БДАМ Рычард Смольскі, акадэмія адчувае недахоп выкладчыкаў па спэцыяльнасьцях для кіно. Аднак ён спадзяецца, што сьвежыя прадусары, першы набор якіх адбудзецца ў 2010 годзе, змогуць стажыравацца на кінастудыі «Беларусьфільм», для якой ВНУ ў першую чаргу і рыхтуе кадры.

Раней атрымаць адукацыю прадусара ў Беларусі можна было, напрыклад, ў Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0612 seconds.