Навучальныя візыты ў Польшчу: новы набор студэнтаў

Польскія і міжнародныя фонды запрашаюць актыўных студэнтаў зь Беларусі на стажыроўку ў Польшчу ў межах праграмы Study Tours to Poland. Падача заявак да 30 сьнежня.

 

Польска-амэрыканскі фонд свабоды, фонд «Borussia», Калегія Ўсходняй Эўропы імя Яна Новака-Езяраньскага і фонд «Адукацыя для дэмакратыі» запрашаюць актыўных студэнтаў зь Беларусі, Украіны і Расейскай Федэрацыі (Калінінградская вобласць, Ленінградская вобласьць і горад Санкт-Пецярбург, Наўгародзкая вобласьць) на стажыроўку ў Польшчу.

Стажыроўкі Study Tours to Poland — гэта навучальныя візыты для студэнтаў і прафэсіяналаў з краін Усходняй Эўропы. Цягам 10 дзён студэнты даюць магчымасьць пазнаёміцца з польскімі дасягненьнямі ў галіне зьменаў грамадзкага ладу і досьведу «польскага шляху». У межах праграмы даецца магчымасьць наведаць польскія ўнівэрсытэцкія асяродкі, грамадзкія арганізацыі, а таксама прыняць удзел у лекцыях, сэмінарах і культурных мерапрыемствах.

Для таго, каб узяць удзел у стажыроўцы, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе па адрасе: nabor2010@studytours.pl. Зрабіць гэта трэба да 30.12.2009 г.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0619 seconds.