Горад Гдыня ізноў запрашае да сябе беларускую моладзь на бясплатныя навучальныя візіты

Gdynia
Gdynia, фота: Mariusz Cieszewski

«Навучальныя візіты ў Гдыні» – праект, у рамках якога маладыя людзі з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі (Калінінградская вобл.) могуць наведаць Гдыню (Паморскае ваяводства, Польшча) ў фармаце двухтыднёвай навучальнай паедзкі.

Арганізатары анансуюць патэнцыйным удзельнікам, што навучальныя візіты дадаць магчымасці:

  • пазнаёміцца з Польшчай — упершыню альбо бліжэй,
  • даведацца пра адміністратыўную і адукацыйную сістэмы,
  • пабачыць уладу, бізнэс і СМІ праз розныя пункты гледжання, 
  • наведаць дзяржаўныя і грамадскія ўстановы,
  • зразумець практычую дзейнасць ў польскіх арганізацыях
  • адчуць польскую культуру і гісторыю
  • вывучыць трохі польскай мовы праз жывыя размовы.

Фундатар праекту — гарадскі савет горада Гдыні. 

Профіль удзельнікаў навучальнага візіту:

  • ўзрост 18+
  • актыўныя і ініцыятыўныя
  • студэнты, грамадскія актывісты і прадстаўнікі мясцовых НДА
  • грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі 
    (толькі жыхары Калінінградскай вобл.)
  • вольна валодаюць рускай мовай

Мэта праекту — паказаць дэлегатам развіццё Польшчы ад моманту падзення камунізму да ператварэння ў паўнавартасную еўрапейскую краіну.  

Праграма навучальнага візіту складаецца з нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і іншымі актывістамі, што дазваляе ўсталяваць жывыя зносіны, задаць шматлікія пытанні і паглядзець знутры на дзейнасць розных устаноў.

Удзельнікам прапануецца ў рамках праекту: 

  • пакрыццё коштаў праезду да Гдыні і вяртання дамоў
  • пражыванне ў інтэрнаце і харчаванне
  • усе выдаткі, звязаныя з мерапрыемствамі праграмы
  • падтрымка ў атрыманні шэнгенскай візы

Працоўная мова праекту — руская. Падача заявак і ўдзел у візыце — бясплатныя. 

Вясной 2015 года запланаваны адзін навучальны візіт ў Гдыні ў датах:

20 красавіка – 1 траўня 2015 г.

Кандыдаты павінны запоўніць анкету-заяўку праз форму Google: http://goo.gl/SyNSTw

Апошні тэрмін прыёму заявак: 31 студзеня 2015 г.

«Цэнтр супрацоўніцтва моладзі» (Centrum Współpracy Młodzieży) ў Гдыні – польская недзяржаўная і незалежная арганізацыя, якая працуе з моладдзю, лідарамі грамадскіх арганізацый і моладзевых груп у Польшчы ды іншых краінах. Галоўная місія Цэнтру — падтрымка развіцця дэмакратычнага і адкрытага грамадства як у Польшчы, так і за яе мяжой.


10:50, 22.12.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0529 seconds.