Беларусы ў пошуках надвор’я, працы і супэрлато
Партал TUT.BY апублікаваў самыя папулярныя пошукавыя запыты мінулага году. У дзесятцы найбольш запатрабаваных у беларусаў пытаньняў для пошукавіка аказаліся словы «погода», «суперлото» і «знакомства».
Узначальвае сьпіс непрадказальнае «погода», за ім ідуць такія запатрабаваныя ў паўсядзённым жыцьці беларуса рэчы, як «порно» і «работа».
У сярэдзіну сьпіса трапіў запыт «курсы валют». Як адзначае etc/Сеть, улетку інтарэс да курсаў моцна зьнізіўся ў параўнаньні з пачаткам году, калі гэты запыт стаў самым папулярным словазлучэньнем.
За мінулыя месяцы ўзрасла цікаўнасьць беларусаў да грыпу (10271 запытаў у лістападзе) і апэратару сувязі life:) (11038 у лістападзе). Аднак ужо ў дзесятку найпапулярнейшых за сьнежань апэратар не ўвайшоў.
Грып, дарэчы, узьняў вялікую хвалю ў літападзе, калі за чатыры дні пасься зьяўленьня першых навінаў аб вірусе H1N1 у краіне беларусы сталі цікавіцца грыпам у 30 разоў болей, чым раней.
Сьпіс найбольш папулярных пошукавых запытаў па вэрсіі TUT.BY:
- Погода
- Порно
- Работа
- Из рук в руки
- Курсы валют
- Суперлото
- Ваше лото
- Знакомства
- Гороскоп
- Эротика
Вэрсія Google
СьвінаПошук: Google прадэманстраваў, як зьмяняўся інтарэс насельніцтва ЭЗ да вірусаў, Абамы, Твітэру і Майкла Джэксана
Самы папулярны пошукавік сьвету Google не называе найбольш папулярныя запыты, аднак нядаўна назваў словы, якія набывалі папулярнасьць у карыстальнікаў па ўсім сьвеце хутчэй за іншых у 2009 годзе:
- michael jackson (сьпявак)
- facebook (сацыяльная сетка)
- tuenti (сацыяльная сетка)
- twitter (сацыяльная сетка)
- sanalika (турэцкая
он-лайн гульня)
Як бачна, трэнд мінулага году — сацыяльныя сеткі, а бесьсьмяротны Майкл усё яшчэ жывы як мінімум у Google.
Беларусь агульнасусьветныя тэндэнцыі ня надта закранулі. У яе, напэўна, сваё супэрлато.