Фэстываль «Солнцестояние» — 7 гадзін жывой пазытыўнай музыкі!

Фэстываль пазытыўнай музыкі пройдзе 22 сьнежня ў клюбе «Рэактар» пад эгідай ТА «Дзеці Сонца». Хэдлайнэрам будзе Карл Хламкін і яго «ОгнеОпаснОркестр» (Рыга — Масква), а адкрые канцэрт танцавальны сэт у стылі балкан-біт ад маскоўскага дыджэя Бэргера. Апроч замежных гасьцей на сцэну выйдзе нямала беларускіх музыкаў самых розных музычных стыляў і напрамкаў: Беня («Серебряная свадьба»), «Drum Ecstasy», «Разьбітае сэрца пацана», «Без Билета», «ДзеціДзяцей», Сяргей Пукст, «По глазам» і іншыя.

Карл Хламкин і «ОгнеОпаснОркестр» зьмяшчаюцца не на кожнай клюбнай сцэне (так шмат музыкаў), але гарантавана запальваюць любы клюбны танцпляц. Па ўласным прызнаньні, яны граюць турбарэактыўныя Балканскі хрып-гоп з элемэнтамі лірычнага ска-шансону.

Адным з цьвікоў праграмы будзе рэдкі сольны выступ Лявона Вольскага, які прадставіць на фэстывалі свой новы праект «Такога няма нідзе» — дыск паступіць у продаж у гэты ж дзень.

Інфармацыя пра надыходзячы фэстываль пазытыўнай музыкі справакавала хвалю званкоў арганізатарам з прапановай выступіць ад самых розных артыстаў — ад пачаткоўцаў калектываў да ўжо вядомых. У выніку было прынята рашэньне павялічыць працягласьць асноўнай праграмы фэстывалю з пяці да сямі гадзін.

«Дадзеная сытуацыя сьведчыць пра тое, што мерапрыемстваў такога кшталту ў нашай краіне недастаткова, — кажа мастацкі кіраўнік фэсту Яўген Калмыкоў. — Мы пашырылі праграму наколькі маглі, але, на жаль, фізычна немагчыма даць выступіць ўсім, ды й стылістычную канцэпцыю мы пастараліся неяк вытрымаць. Мінімум суму, максымум сонца і пазытыву!»

Фэст пройдзе 22.12.2009 у «Рэактары. Квіткі: 40 тыс (танцпляц). Даведка і замова: (017) 280 15 10, (029) 635 68 73, а таксама праз сайт www.soundline.by.

Паводле прэс-рэлізу

14:10, 21/12/2009 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.068 seconds.