The Toobes з новым кліпам у чаканьні альбому на лэйбле Tricky
Гэтая восень рызыкуе ўвайсьці ў аналы гурта The Toobes як найбольш прадуктыўная: перамовы з геніем
Зрэжысаваны Мацеем Сабуравым, вядомым па працах для «Ляпіса Трубецкога», кліп на песьню «Madonna» зь першага і пакуль адзінага альбому «Hello» (2009) ужо «адпрэм’ерылі» ў галоўным логаве расейскіх альтэрнатыўшчыкаў — канале
Як высьвятляецца, няпростыя здымкі «Madonna» маглі скончыцца лятальным канцом, але ўсё, дзякуй богу, абышлося:
«Я працаваў са шматлікімі групамі, але так гучна на барабанах на маёй памяці [як вакаліст і ўдарнік The Toobes Стас Ламакін] яшчэ ніхто ня стукаў, — прызнаецца кліпмэйкер Мацей Сабураў. — Каб мне не разарвала галаву, падчас дубляў я проста закрываў вушы рукамі».
The Toobes за два канцэрты скарылі Менск, цяпер на чарзе Піцер і Масква
Драйв вакаліста заўважыў ня толькі Мацей. Адзін з заснавальнікаў стылю
У чаканьні запісу пад кіраўніцтвам Tricky музыкі зьбіраюцца даць пару канцэртаў у Маскве і Піцеры. Запрашэньні ў цэнтры расейскага музычнага жыцьця The Toobes зьвязваюць з пасьпяховым выступам на разагрэве ў ідалаў сярэдзіны