«Тлустае, дарослае, спелае, моцнае»: гурт The Toobes прэзентуе новы альбом "Road to the Big Time"

Музыкі кажуць, што стварылі асабліва меладычную і больш дарослую працу. Альбом "Road to the Big Time" стаў трэцім для гурта.

Музыкі кажуць у каментарах для Еўрарадыё, што ён атрымаўся англійскім па духу і вельмі меладычным.

«Цягам гэтых 8 гадоў мы развівалі ў сабе такую здольнасць, як сачыненне песень з мелодыямі, — кажа Канстанцін Пыжоў. — І вось альбом — гэта выніковая праца, дзе шмат розных мелодый, якія чапляюцца, якія можна наспяваць, сыграць на любой гітары ў пад’ездзе. То бок ухіл быў менавіта на тое, каб песні былі песнямі ў першую чаргу, а потым ужо практыкаваннямі ці рыфамі».

Дыск складаецца з 11 песень. Некалькі з іх былі напісаныя яшчэ ў 2007—2008 гадах, але толькі цяпер, музыканты пачулі іх так, як ім падабаецца.

«На нашую думку, гэта нешта больш тлустае і дарослае, спелае, моцнае. Натуральна, мы эвалюцыянуем, і трэцяя кружэлка нашмат круцейшая, калі параўноўваць узровень ігры, свядомасці. Мы выраслі самі, як ні круці, і час прайшоў. Гэтай працай мы вельмі задаволеныя», — разважае бубнач гурта Стас Ламакін.

20 лістапада ў мінскім Prime Hall пройдзе канцэртная прэм’ера «Road to the Big Time». Разам з The Toobes на сцэну выйдзе гурт Akute, які ў сваю чаргу пакажа новы кліп на песню “Сцены”.


15:00, 21.10.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0442 seconds.