The Toobes прэзентуюць загалоўны сінгл з будучага альбома

Дата рэліза самой пласцінкі пад назвай "Road to the Big Time" намечаная на 25 кастрычніка.  

Гурт The Toobes абвясціў, што рэліз іх трэцяга альбома адбудзецца 25 кастрычніка і прадставіў першы сінгл з яго. Песня называецца "Road to the Big Time", такую ж назву атрымаў і лонгплэй, які будзе складацца з 11 трэкаў.

Сінгл "Road to the Big Time" дапоўнены відэа з акустычнай версіяй песні.

"Па адчуваннях, гэта менавіта тая песня, якая адлюстроўвае канцэпцыю ўсяго альбома. Гэта песня пра саміх сябе, пра мастакоў, якія бесперапынна ствараюць, з задавальненнем вандруюць у творчым патоку. То бок, гэта шлях да поспеху, да якога мы ідзем. І сам працэс вельмі істотны для нас", — тлумачыць выбар трэка вакаліст гурта Стас Ламакін.

Па апісаннях Стаса, будучая пласцінка не будзе канцэптуальна адрознівацца ад папярэдніх прац The Toobes. Але, па яго словах, гэта будзе больш моцны і спелы дыск:

"На наш погляд, гэта нешта больш тлустае і дарослае, спелае, моцнае. Натуральна, мы эвалюцыянуем, і трэцяя кружэлка нашмат круцейшая, калі параўноўваць узровень ігры, свядомасці. Мы выраслі самі, як ні круці, і час прайшоў. Гэтай працай мы вельмі задаволеныя".

Музыкі працавалі над альбомам у перапынках паміж канцэртамі з саўнд-прадзюсарам ў Польшчы, але запісалі альбом у Беларусі, ў мінскай студыі Maple Tree.

Канцэртная прэзентацыя альбома "Road to the Big Time" адбудзецца 20 лістапада ў мінскім клубе Prime Hall ў межах сумеснага канцэрта The Toobes і Akute. Пасля гэтага кружэлка выйдзе на нямецкім лэйбле.

20 лістапада - Prime Hall- 19.00

Вялікі сумесны канцэрт AKUTE І THE TOOBES

Квіткі:безнацэнкі ўофісепр-т Пераможцаў 4, оф 26.З 10.00да 17.30пабуднях;
180тыс(танцпляц), 200-240тыс. (Сектары), 250-350тыс. (VIP).

Продаж: офіс пр-т Пераможцаў, 4-26 (з 10 да17.30), www.kvitki.by, www.ticketpro.by.

Даведка: (029) 6964424

21:00, 07/10/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0826 seconds.