Як кінуць «шкодную» звычку Facebook?
Сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце ператварыліся ў штодзённы рытуал для мільёнаў людзей. Споведзь карыстальніцы Facebook, якая паспрабавала разарваць сувязь з гэтай самай папулярнай у сьвеце сеткай.
Кэралайн Хокінг, якая на пэўным этапе адчула сябе залежнай ад сацыяльнай сеткі, вырашыла паспрабаваць парваць зь ёй.
«Вось я і зрабіла гэта! Пасьля двух гадоў знаходжаньня ў сацыяльнай сетцы Facebook я вырашыла «завязаць» і забіла свой акаўнт, або, калі казаць тэрмінамі Fасebook, дэзактывавала яго.
Ня ўсё было так дрэнна: гэтыя два гады мы часам нядрэнна бавілі час. Мне падабалася капацца ў профілях іншых карыстальнікаў, было карысна праглядаць, пра што пішуць і чым цікавяцца патэнцыйныя бойфрэнды, я здолела пазбавіцца ад некаторых непатрэбных рэчаў і нават арганізаваць вечарыну. Ці тры…
Спачатку Facebook быў нявінным задавальненьнем, ён дапамагаў мне ў натуральным чалавечым жаданьні параўноўваць сябе зь іншымі. Але потым я ператварылася ў маньяка, загрузіўшы 30 фотаальбомаў, стала абнаўляць свой «статус» дзіўнаватымі заўвагамі і набыла сотні
Мяне зацягнула
Апошняй кропляй стаў выпадак, калі аднойчы вечарам я забылася на сапраўднаю сустрэчу, таму што заседзелася ў Fасebook.
Дэзактывацыя
Я сказала сабе, што мне было камфортна і да Facebook, таму, чаму б мне не вярнуцца да мінулых часоў. У мяне ёсьць мабільны тэлефон, ёсьць электронная пошта і асадка для напісаньня лістоў у рэшце рэшт таксама ёсьць.
Дэзактывацыя запатрабавала некалькіх хвілінаў і была дастаткова простай.
Адзін знаёмы даслаў SMS, пытаючыся, што здарылася, — ён вырашыў, што я выдаліла яго са сьпісу сваіх сяброў, і выбачаўся, на выпадак, калі чым пакрыўдзіў мяне.
Але большасьць маіх
Праз дзень пасьля таго, як я завязала, зайсьці на Facebook так хацелася, што нават рукі сьвярбелі.
Лянота
Вядома, я магла б пісаць сябрам прамыя паведамленьні, але Facebook мае перавагу і праклён усіх сацыяльных сетак — яны робяць шпіёнамі і эксгібіцыяністамі з усіх нас, але таксама спрыяюць ляноце.
Навошта тэлефанаваць і запрашаць мяне на нейкую падзею, калі можна разаслаць запрашэньні праз Facebook?
Залежнасьць
Але залежнасьць ад сацыяльнага сайту не сышла. Я заўважыла, што ня трачу вольны ад анлайнавых забаваў час на нешта карыснае, а замест гэтага чытаю часопісы сьвецкіх плётак. Я стала ўчытвацца ў кожную зьвязаную з Facebook навіною з непрапарцыйным энтузіязмам.
І потым…
Мушу прызнацца — я ня вытрымала і 10 дзён без Facebook і аднавіла свой рахунак.
З дрыжаньнем у руках і сэрцабіцьцём я адчыніла сваю старонку. Што тут адбывалася безь мяне?! Што я прапусьціла?!
Калі шчыра — нічога. Я перагледзела статусы сяброў за апошнія некалькі дзён і выйшла з акаўнту.
З тых часоў я некалькі разоў заходзіла на сваю старонку ў Facebook — загружаць новыя фота, камэнтавала спасылкі, дасланыя іншымі, сьмяялася са сьмешных (а часам і ня вельмі) статусаў. Зараз я адчуваю, што магу пражыць без Facebook. Амаль.
А калі мая залежнасьць зноў занадта гучна заявіць аб сабе — вазьму яшчэ адзін таймаўт.