Музычная вітамінізацыя: 28 лістапада апошні рэгі фэст гэтага году From The Roots To The Fruits!

Клюб «Графіці», IBAD.ru і BO promo моцна заклапаціліся пытаньнем вострага недахопу вітамінаў і сонца ў музычнай аўдыторыі горада Менску, што асабліва прыкметна ў апошнія дні восені. Доўгімі вязкімі вечарамі на кухні, а таксама вясёлымі вечарамі ў паб-клубе «Графіці» думалі яны думалі, і нарэшце прыдумалі… У якасьці панацэі ад маркотных і лёгкіх рэсьпіраторных захворваньняў арганізатары прапаноўваюць выкарыстоўваць пазытыўныя вібрацыі музыкі рэгі, шчодрая раздача якіх пройдзе 28 лістапада (у суботу) ў Менску ў час апошняга вялікага рэгі фэстывалю адыходзячага году From The Roots To The Fruits!

 

Усю ноч для вас у R (eggae)-club 'е самыя прамяністыя айчынныя музыканты (live & dj’s), а таксама госьці з Масквы (Рома ВПР і «Фестиваль Всего На Свете»), якія створаць сапраўды цёплае атмасфэру мора, пляжу і сонечных ваннаў.

Фэстываль From The Roots To The Fruits! будзе праходзіць у па-сапраўднаму «шырокім» фармаце: у клюбе вас чакаюць два танцпляцы — жывая музыка і ды-джэй сэты.

Галоўная сцэна (reggae)

Галоўная сцэна завібруе ад гуку беларускай рэгі-легенды «Адыс Абеба» і маладзечанскага dreadlock-дэсанту Botanic Project. Ноч публіка сустрэне зь «вядомым рэгі-майстрам усяе Расеі «Ромай ВПР і «Фэстывалем Усяго на Сьвеце».

  • Рома ВПР і Фэстываль Усяго на Сьвеце (Масква)
  • Адыс Абеба (live show)
  • Botanic Project (live show)
  • Papa Bo Selektah
  • DJ Gips

Малая сцэна (dub, dub-step, ragga-jungle)

На другім танцпляцы ноч напралёт цешыць публіку будуць лепшыя айчынныя прадстаўнікі ўсіх электронных пасьлядоўнікаў Боба Марлі:

  • Alex Skiba
  • Psher
  • Fire&Ash
  • Dimdoz

Увага! На імпрэзу дапускаюцца асобы, што дасягнулі 18 год. Пры сабе неабходна мець дакумант, які пацьвярджае ўзрост.

Уваход: 30 000, у дзень фэсту — 35 000. Столікі: папярэдне 35 000. на месцы — 40 000. Дадатковая інфармацыя і замова квіткоў: +375 (29) 278-32-16, +375 (29) 178-32-16, +375 (29) 17-999-18, +375 (29) 77-999-18, +375 (29) 613-95-06. ICQ: 53107353 / Skype: Diskoteq / Google: Diskoteq.

15:30, 20/11/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0787 seconds.