Facebook разабраўся з карыстальнікамі, якія адправіліся на той сьвет
Facebook дабраўся і да сьмерці. Сацыяльныя сеткі да такой ступені ўкараніліся ў нашым жыцьці, што зьявілася праблема юзераў-нябожчыкаў. Цяпер Facebook, самая папулярная сацсетка ў сьвеце, дазваляе «ўшанаваць памяць карыстальнікаў», якія памерлі. Для гэтага дастаткова, каб нехта зь сяброў нябожчыка запоўніў адмысловую форму звароту да адміністрацыі.
«Цынізм лічбавай эпохі», — так карыстальнікі характарызуюць новую опцыю сацыяльнай сеткі Facebook, якая дазваляе паведаміць аб сьмерці знаёмага юзера
«Відавочна, мы хацелі б змадэляваць адносіны людзей праз Facebook, але як вы зьбіраецеся ўзаемадзейнічаць з тымі, хто ўжо ня ў стане ўвайсьці на сайт? — піша ў карпаратыўным блогу супрацоўнік Facebook Макс Кельлі. — «Калі нехта сыходзіць ад нас, ён не пакідае нашы ўспаміны, нашу сацыяльную сетку. Для таго, каб адлюстраваць гэтую рэальнасьць, у нас зьявілася ідэя стварыць „увекавечаная“ профілі, як месца, дзе людзі маглі б захоўваць і дзяліцца сваімі ўспамінамі аб тых, хто ўжо пайшоў з жыцьця».
Як піша Кельні, над магчымасьцю «ўвекавечыць» профіль ён задумаўся пасьля сьмерці сябра, які меў акаўнт у сацыяльнай сетцы.
І цяпер Facebook мае адмысловую форму звароту да адміністрацыі, у якой можна пазначыць дату сьмерці нябозчыка, яго сямейнае становішча, а таксама доказы сьмерці (напрыклад, артыкулы ў Сеціве). Адміністрацыя Facebook абяцае правяраць кожны падобны запыт, зьвяртаючыся да сяброў нябожчыка.
Ва «ўвекавечаным» профілі ня будзе прыватнай інфармацыі аб карыстальніку, яго статусаў. Але сябры і родныя нябожчыка змогуць пакідаць паведамленьні на яго сьцяне. Залагініцца ў такі профіль будзе немагчыма.
У Інтэрнэце ўжо зьявіліся адмысловыя
Facebook стала першай буйной сацыяльнай сеткай, якая занялася праблемай памерлых карыстальнікаў. У Livejournal гэту праблему ў рускамоўным сэктары, да прыкладу, паспрабавалі вырашыць праз падтрымку дзёньніка, у які кожны можа дадаць спасылку на ЖЖ памерлага карыстальніка.
Сетка VK (вконтакте) пакуль не прапануе вырашэньня праблем юзераў-нябожчыкаў. Некаторыя карыстальнікі спрабуюць зьвяртацца да адміністрацыі сетцы з просьбай выдаць ім пароль да старонкі памерлага, але доступу яны звычайна не атрымліваюць.