Facebook зьмяншае колькасьць студэнтаў, якія кідаюць ўнівэрсытэты

Сацыяльныя сеткі могуць дапамагчы ВНУ зьменшыць колькасьць адлічаных студэнтаў. Некаторыя брытанскія каледжы ўжо маюць пазытыўны вопыт ўтрыманьня студэнтаў ад завалаў падчас навучаньня дзякуючы пастаяннаму кантакту зь імі праз Facebook. У сацыяльных сетках ствараюцца адмысловыя групы, якія даюць магчымасьць студэнтам параіцца з выкладчыкамі і атрымаць настойлівы напамін аб хуткім дэдлайне.

Прадстаўнікі каледжу ў Гластэншыры кажуць, што выкарыстаньне Facebook «пазытыўна паўплывала на матывацыю студэнтаў» і іх адток быў «заўважана зьменшаны».

І ўсё гэта дзякуючы стварэньню адмысловых зачыненых груп у сацыяльных сетках, дзе студэнты маюць магчымасьць зьвярнуцца па дапамогу да сваіх аднакурсьнікаў альбо пэрсаналу каледжу. Лектары абавязаныя адказваць на пытаньні студэнтаў, якія яны задаюць праз Facebook, і захоўваць такім чынам пастаянны кантакт зь імі.

«Замест таго, каб супрацьстаяць, мы вырашылі скарыстацца гэтым», — кажа прадстаўнік каледжу, які добра ведае, што некаторыя студэнты амаль што жывуць у сацыяльных сетках.

Іншую карысьць ад Facebook кемлівыя брытанскія выкладчыкі знайшлі ў магчымасьці напаміну аб дэдлайнах:

Студэнты рэгулярна забываюцца на тэрміны здачы заданьняў, а сацыяльныя сеткі дазваляюць «ветліва падштурхнуць іх», — кажа Лін Хардзі, выкладчыца біялёгіі і фізіялёгіі з каледжу Сандэрлэнду.

Але ня ўсе так лагодна ставяцца да Facebook. У некаторых навучальных установах карыстацца ім забаронена, а некаторыя кампаніі нават звальняюць супрацоўнікаў за карыстаньне бунейшай сацыяльнай сеткай.

Паводле BBC

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0513 seconds.