Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка зноў на восьмым радку рэйтынгу WTA

Вікторыя Азаранка трэці раз за сваю кар’еру заняла восьмы радок адзіночнага рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. Гэта лепшае дасягненьне беларускіх тэнісістак за апошнія 25 год. У канцы месяца Азаранку чакае выніковы турнір году, дзе выступяць 8 наймацнейшых тэнісістак сьвету.


Першая перамога Вікторыі Азаранкі на турніры WTA (Брісбэн, Аўстралія)

20-гадовая беларуска ўпершыню трапіла на 8 радок рэйтынгу WTA у красавіку, пасьля перамогі на буйным турніры ў Майамі (ЗША). Зараз у першай ракеткі краіны 4590 ачкоў. Вікторыя паднялася на адзін радок рэйтынгу пасьля ўдзелу ў пекінскім турніры, дзе прайграла ў другім туры Марыі Шарапавай (№ 15), якая выступае за Расею.

Раней зь беларусак у дзесятку сусьветнай клясыфікацыі атрымлівалася прабіцца толькі менчанцы Натальлі Зьверавай, якая ў сярэдзіне 1980-ых дабіралася да пятага радка.

Як паведамляе афіцыйны сайт WTA, Азаранка стала сёмай тэнісісткай, якая заваявала сабе пуцёўку на выніковы тэнісны турнір ў Дохе (Катар). Вакантнай засталася адна пуцёўка. Акрамя Вікторыі, у сталіцу Катару прыедуць Дынара Сафіна, Сэрэна Ўільямс, Алена Дзяменцьева, Каралін Вазьняцкі і Сьвятлана Кузьняцова.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.072 seconds.