Лукашэнка захацеў стварыць у Беларусі тэнісную акадэмію

Кіраўнік Беларускай тэніснай асацыяцыі ўжо сёлета мусіць выканаць жаданьне прэзыдэнта.

Аб сваёй чарговай ідэі Лукашэнка заявіў учора падчас сустрэчы з Максімам Мірным і Ўладзімірам Ваўчковым у менскім футбольным манежы.

Паводле інфармацыі Naviny.by, А. Лукашэнка даручыў старшыне Мінгарвыканкама — старшыне Беларускай тэніснай асацыяцыі М. Паўлаву ўжо сёлета стварыць «тэніснае вну».

А.Лукашэнка не выключыў, што ўзначаліць гэтую спартовую навучальную ўстанову зможа хто-небудзь зь цяперашніх майстроў беларускага тэніса, напрыклад У.Туркоў.

Уні Вера 12:06, 12/02/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4611 seconds.