15 лістапада ў к/з «Мінск» гурт «Троіца» адзначае свае 10-годзьдзе

15 лістапада ў вялікай залі к/з «Мінск» сьвяткуе свой юбілей легендарнае этна-трыа «Троіца» з праграмай «Аўтабаны і мэнэстрэлі».

 

Легендарнае – у прамым сэнсе гэтага слова, бо вакол асобы і творчасьці лідара гурта Івана Кірчука лунае мноства таямніц і чутак. Але, як той казаў, «не слыхам адзіным жывы музыка», — «Троіцу» любяць і шануюць за іх самабытнасьць, схільнасьць і, галоўнае, уменьне экспэрымэнтаваць, жыць музыкай і здольнасьць дарыць гэта адчуваньне слухачу. І хоць 10 гадоў – гэта не так ужо і шмат, зараз да сьпісу добрых якасьцяў этна-трыа «Троіца» бясспрэчна далучаецца сталасьць – як прафэсійная, так і чалавечая. Якімі былі гэтыя 10 гадоў – музыкі толькі намякнулі ў назьве канцэрту. І – пакуль – мы можам толькі здагадвацца, што ж адбываецца, калі музыка і дарога робяцца адным цэлым.

Але тое, што ясна ўжо цяпер – гэта тое, што наперад рухаецца толькі лепшае. Толькі лепшае са створанага гуртом за 10 год чакае вас 15 лістапада ў к/з «Мінск»!

А таксама! Дакладна вядома, што знатакоў творчасьці этна-трыа «Троіца» чакаюць прыемныя неспадзеўкі: магчымасьць набыць усе альбомы трыа, фірмовыя саколкі і — неспадзеўка дзесяцігодзьдзя! – кнігу Івана Кірчука «Аўтабаны і мэнэстрэлі», у якой знайшло сваё адлюстраваньне ўсё, чым жыў гурт усе гэтыя гады!

  • 15 лістапада 2009 у вялікай залі к/з «Мінск»
  • вул. Кастрычніцкая, 5
  • пачатак у 19:00
  • даведкі па тэл. (029)  678 23 99, (017) 328 66 38
15:30, 21/10/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0597 seconds.