«Троіца» пакажа «Зімачку» ў філярмоніі

Вялікая прэзэнтацыя альбому «Зімачка» этна-трыо «Троіца» пройдзе 25 студзеня ў Беларускай дзяржаўная філярмоніі.   

«Праграма „Зімачка“ рыхтавалася некалькі гадоў, — распавядаў увесну лідэр „Троіцы“ Іван Кірчук, што ўжо 12-ы год стварае самы выбітны беларускі фольк. — Мы прапісалі болей за 400 трэкаў — студыйныя магчымасьці дазволілі. Пасьля гэтыя трэкі былі зьведзеныя ў 9 песень».

Тады ж прэзэнтацыя альбому прайшла на малой сцэне канцэртнай залі «Мінск». Цяпер «Зімачку» «адчуе» вялікая канцэртная заля філярмоніі.

Кошт квіткоў: 60.000-100.000. Касы філярмоніі, падземны пераход ля ГУМа, пераход ст. м. «Пл. Я.Коласа». Тэл. для даведак: 80292544909 мтс, 80296715865 вэл.

15:30, 23/01/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0601 seconds.