БРСМ гуляе ў выбары

Ролевая гульня «Моладзевыя выбары», арганізаваная Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, пройдзе сёньня ў Акадэміі кіраваньня. Сталыя «БРСМаўцы» зьбіраюцца навучыць менш вопытных у гэтым пытаньні першакурсьнікаў асновам перадвыбарнай агітацыі, збору подпісаў і дэбатам з апанэнтамі.

 
Сьвяткаваньне 89-годзьдзя камсамолу. Фота brsm.by

Як паведамляюць «Мінск-Навіны», плянуецца, што ў ролевай гульні «Моладзевыя выбары» возьме ўдзел 70 першакурсьнікаў. Ім прапануюць разыграць сытуацыю беларускіх выбараў і прайсьці ўвесь працэс падрыхтоўкі да іх: агітацыю і збор подпісаў, рэгістрацыю кандыдатаў і працу перадвыбарных штабоў, сустрэчу з выбаршчыкамі і выніковае галасаваньне.

Прадстаўнікі БРСМ, сярод іншага, абяццаюць удзельнікам гульні лікбез па выбарнаму праву і «гарачыя дэбаты з апанэнтамі».

Дэвіз вэрсіі выбараў ад БРСМ — «Тут нараджаюцца рэальныя моладзевыя лідэры».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0053 seconds.