Казахстанскім настаўніцам забаранілі насіць міні-спадніцы і джынсы
Упраўленьне адукацыі Алматы выпусьціла кнігу «Пэдагагічны савет», у якой зьмяшчаюцца рэкамэндацыі адносна зьнешняга выгляду ўзорнага настаўніка і яго целаскладу. Выданьне спрабуе вярнуць казахскую школу ў цёмна-карычневыя колеры часоў савецкая аднастайнасьці.
Як паведамляе газэта
На думку аўтараў выданьня, штаны значна менш падкрэсьліваюць аўтарытэт настаўніцы, чым касьцюм са спадніцай.
Настаўніцам рэкамэндуюць «не жартаваць» з чырвоным колерам у адзеньні, так як ён можа выклікаць агрэсію ў дзяцей зь няўстойлівай псыхікай. Найбольш адпаведным сытуацыі лічыцца шэры, сіні і
Акрамя адзеньня, у «Пэдагагічным савеце» ёсьць і рэкамэндацыі адносна так званага «габарытнага іміджу» настаўнікаў. Як высьвятляецца, школьнікам даспадобы хударлявыя і атлетычныя настаўніцы з прадаўгаватым тварам. Настаўніцы з круглым тварам могуць мяняць прафэсію: іх ўспрымаюць выключна як «безабаронных, слабых».
Якім чынам будзе на практыцы прымяняцца «Пэдагагічны савет» і ці стануць рэкамэндацыі абавязковымі для ўсіх настаўнікаў Казахстана, не паведамляецца.
Беларускія настаўнікі ў бліжэйшы час могуць чакаць нечага падобнага: у парлямэнце цяпер разглядаецца праект Кодэксу аб адукацыі, ў які сярод іншага прапануецца ўвесьці норму «дзелавога стылю вопраткі для настаўнікаў».