Творчы конкурс «Сямейны альбом 1989–2009»

Падзеньне Бэрлінскай сьцяны ў 1989 годзе і аб’яднаньне Германіі былі для многіх людзей часам пералому і абуджэньня, які пакінуў свой сьлед у сем’ях. У Савецкім Саюзе таксама пачалася эпоха пераўтварэньняў. Ці не варта азірнуцца праз 20 гадоў на гісторыю ўласнай сям’і? Сямейныя фотаздымкі адлюстроўваюць імгненьні гэтага бурапеннага часу і паказваюць, якім было тады жыцьцё і што з таго часу зьмянілася.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску шукае людзей, якія наважацца азірнуцца на гісторыю ўласнай сям’і. Знайдзіце сьведчаньні пра тыя часы, напрыклад, старыя сямейныя фотаздымкі, даведайцеся іх гісторыю і зрабіце яе творчую перапрацоўку — у эсэ ці інтэрвію, калажы ці малюнку, новым здымку ці фільме…

 

Вынікі конкурсу па яго заканчэньні будуць прадстаўлены грамадзкасьці і апублікаваны.

Мовы конкурсу: нямецкая, беларуская, руская. Прымаць удзел можа кожны, хто мае жаданьне!

Дасылайце свае працы з запоўненай анкетай на адрэсу: Інстытут імя Гётэ ў Менску, вул. Фрунзе 5, Менск, 220034. На капэрце пазначце: Конкурс «Сямейны альбом». Альбо высылайце мэйлам на volontaer@minsk.goethe.org. Пытаньні пра конкурс можна задаць па тэлефоне (+375 17) 294 34 33.

Апошні тэрмін падаць заяўку на ўдзел: 30 верасьня 2009.

Анкета

  • Прозьвішча
  • Імя
  • Узрост
  • Адрас (з індэксам)
  • E-mail
  • Гарадзкі тэлефон
  • Мабільны тэлефон
  • Гэтым подпісам я даю сваю згоду на публікацыю сваёй працы (у друкаваным выглядзе і онлайн)

    Дата                                           Подпіс
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.