Сымбалічным падзеньнем даміно адсьвяткуюць немцы 20 год з падзеньня Бэрлінскай сьцяны

Тысячу гіганцкіх «касьцяшак» даміно выставяць на двухкілямэтровай дыстанцыі, дзе раней праходзіла мяжа паміж Усходнім і Заходнім Бэрлінам, а затым фігуру з даміно парушаць, як і ў звычайнай гульні. Вялікую частку «даміно» размалююць маладыя бэрлінцы ў ключы «мірнай рэвалюцыі».

 

Пенапляставыя «касьцяшкі» памерам 2,5×1 мэтар і вагой у 20 кіляграмаў выбудуюць ад Брандэнбургскіх брамаў да Патсдамскай плошчы, адзначаюць арганізатары акцыі зь ініцыятывы Kulturprojekte Berlin.

Яшчэ прыблізна 20 «даміношак» у траўні накіруюць за межы Нямеччыны, каб іх размалявала моладзь зь іншых краінаў. Пра сваё далучэньне да акцыі ўжо заявілі Ізраіль, Палестына, Грэцыя, Эфіопія, Паўднёвая Карэя, Аман, Кітай і Індыя.

Адзначэньне ўгодкаў пройдзе ў Бэрліне ў лістападзе 2009 году. Непасрэдна падзеньне даміно пройдзе 9 лістапада ў межах «Фэсту Свабоды». Мяркуецца, што «бэрлінская сьцяна» упадзе за 33 хвіліны.

Чытайце на Generation.bY таксама артыкул пра гісторыю Бэрлінскай сьцяны.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0622 seconds.