Ля мяжы з Польшчай на моладзевым летніку пабудуюць «Эўропу»

Берасьцейскае моладзевае аб’яднаньне «Дзедзіч» запрашае далучыцца да моладзевага летніку «Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч». Берасьцейцы прапануюць не чакаць, пакуль Беларусь стане сапраўды эўрапейскай краінай, а пабудаваць у некалькіх кілямэтрах ад Польшчы сваю невялічкую «Эўропу». Працягласьць летніку — 10 дзён, пачатак — 25 ліпеня.

Восеньню мінулага года ў гэтай вёсцы агульнымі намаганьнямі сяброў «Дзедзіча» быў знойдзены і выкуплены прыгожы цагляны дом 1939 года пабудовы. Усю вясну там паступова вялася падрыхтоўка да правядзеньня летніх рэканструкцыйных працаў. А пасьля іх сканчэньня зьявіцца новае непаўторнае месца для цікавых сустрэч, моладзевых абменаў, летнікаў, канферэнцый і музычных фэстаў.

Таму з 25 ліпеня на працягу 10 дзён моладзь з Берасьця і ўсёй краіны ў вёсцы Залесьсе Камянецкага раёна (40 км ад Берасьця) будзе ствараць свой «Эўрапейскі дом».

«Мы запрашаем сябраў разнастайных грамадзкіх арганізацый ды проста актыўную і пазытыўную моладзь з усёй Беларусі далучыцца да летніка, каб стаць надалей ганаровым і заўсёды жаданым госьцем «Эўрапейскага дому», — зьвяртаюцца арганізатары летніку.

Як усё будзе адбывацца?

З 25 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац.

Летнік «Беларускі дом Эўрапейскіх сустрэч» гэта:

  • працы на аб’екце;
  • сустрэчы з цікавымі і творчымі людзьмі;
  • вандроўкі ў Камянец (там знаходзіцца старажытная Белая вежа), Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім Касьцёлам), Высокае (сядзібава-паркавы ансамбль Сапегаў);
  • свята вады на возеры Катэра;
  • вечаровы Open Air;
  • дэбаты, прыемныя размовы і летнія раманы.

Каб патрапіць на летнік, трэба:

  • быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;
  • запоўніць анкету;
  • прыехаць;
  • і застацца ў ганаровай кнізе сябрам «Эўрапейскага дома» назаўжды!

Арганізатары летніка забясьпечваюць праезд, разьмяшчэньне і харчаваньне.

Пытаньні, заяўкі і анкеты прымаюцца на электронную скрыню: dzedzich@tut.by.
Тэлефоны для сувязі: 8 (029)782-88-81, 8 (029)660-57-41.

Анкета ўдзельніка летніка «Чароўны дом Эўрапейскіх сустрэч» (для dzedzich@tut.by):

  • Імя
  • Прозьвішча
  • Месца жыхарства
  • Тэлефон
  • Электронная пошта
  • Скайп
  • Сяброўства ў арганізацыях і суполках (не абавязкова)
  • Захапленьні
  • Асабістыя пажаданьні ці пытаньні.
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0594 seconds.