Fairy-tale ад Астрыд Ліндгрэн

У мястэчку Вімэрбі, на поўдні Швэцыі, два гады таму адчыніўся вялізны парк дзіцячых забаў «Сьвет Астрыд Ліндгрэн». Нядаўна ён быў прызнаны лепшым тэматычным паркам у Скандынавіі. Дзякуючы неверагоднай папулярнасьці кніг Астрыд Ліндгрэн і яе постаці ў Швэцыі ды ў сьвеце, парк мае вялікую папулярнасьць.

Аўтарка кніг «Пэпі Доўгая Панчоха» і «Карлсан, які жыве на даху» нарадзілася недалёка ад Вімэрбі. Цяпер наведвальнікаў парку сустракае хата, дзе яна правяла дзяцінства. Невялікі дом са сьціплай мэбляй пачатку мінулага стагодзьдзя, іншыя дробныя дэталі дазваляюць добра ўявіць сьвет, у якім вырасла знакамітая пісьменьніца.


Сьвет Астрыд Ліндгрэн складаецца зь дзесятка вуліц, кінатэатра, крам і рэстарацый, тэатральных пляцовак і невялікіх гарадкоў у вялікім горадзе казкі.

На здымку вышэй — інтэр’еры хаты, у якой правяла дзяцінства Астрыд Ліндгрэн.

У такіх калясках наведвальнікі перавозяць свае валізкі і… дзяцей

Пэпі Доўгая Панчоха — адна з самых любімых шведамі гераінь пісьменьніцы.

У Швэцыі мае посьпех усё, што зьвязанае з Астрыд Ліндгрэн: ад песень з фільмаў па яе кнігах да імёнаў яе герояў. 

За дзень у парку адбываецца больш за тузін шоў, тэатральных, музычных, ёсьць нават тэатр лялек.

Кожнае мястэчка ў парку ўзьведзенае па матывах адной з гісторый Астрыд Ліндгрэн.

У парку можна пабачыць усе швэдскія фільмы, зьнятыя па кнігах Ліндгрэн.

Сьвет Астрыд Ліндгрэн займае тэрыторыю ў 20 футбольных палёў.

 

 

Колькасьць перакладаў кніг Астрыд Ліндгрэн параўнальная толькі з творамі Шэкспіра. Магчыма гэта ўплывае на тое, што парк мае да 385 тысяч наведвальнікаў у год. І трэцяя іх частка прыязджае зь Фінляндыі, Нямеччыны, Нарвегіі і Даніі. Сёньня да мапы наведвальнікаў мы далучылі і Беларусь.

За больш чым сто год, якія прайшлі з дня нараджэньня пісьменьніцы мільёны дзяцей паверылі і вырасьлі зь яе казкамі. Заснавальнікі парку спадзяюцца, што казка і надалей будзе жыць у нашым сьвеце.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0606 seconds.