Першыя фота і ўражаньні з Be2gether

Фэстываль Вe2gether ва ўмовах бесперапыннага дажджу адкрыўся сёньня на літоўска-беларускай мяжы. Галоўны дэфіцыт фэсту цяпер — гумовыя боты, за якімі нават прыходзіцца матацца ў Вільню, а ўсе прадукты ў крамах дзеляцца толькі на тыя, якімі можна сагрэцца, і якімі сагрэцца не магчыма.

Вe2gether

Вe2gether 

Хэдлайнэр першага дня — нью-ёрскі гурт Gogol Bordello, з-за моцнага дажджу нават не дайшоў да прэс-канфэрэнцыі. Але ў амэрыканцаў, якія не забыліся падчас выступу і на бел-чырвона-белыя сьцягі, усё ж атрымалася сабраць вялікую колькасьць слухачоў.

На час фэсту адкрыецца спэцыяльны памежны пункт пропуску «Піцкуны — Нарвілішкес». Беларускія грамадзяне, якія маюць білет на фэст і візу, змогуць перасячы мяжу як пешкі, гэтак і на аўтамабілі. Пункт працуе 13-га чэрвеня з 12.00 да 22.00, 14-га — з 16.00 да 20.00.

Камэра высахла, вынікі яе працы і рэпартаж першага дня тут.

Вe2gether

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0545 seconds.