Ноч музэяў у Менску: усходні стыль, пэрформансы і «Калякі-малякі»

Сёньня, 16 траўня па ўсёй Эўропе пройдзе акцыя ноч музэяў. Аб тым, што сёлета прапануюць музэі Менска, у аглядзе Generation.bY.

Нацыянальны мастацкі музэй (вул. Маркса, 12)

Сёлетняя агульнаэўрапэйская акцыя ў Нацыянальным мастацкім музэі пройдзе ў сьвятле культуры Усходу. 16 траўня музэй адчыніць адразу тры выставы, дасьць пляцоўку для пэрформансаў, пескаграфій і інсталяцый.

Цэнтральнай падзеяй ночы стане адкрыцьцё трох выстаў: «Людзі Эгіпту» беларускага фотамастака Вадзіма Пампавана, «Утоеная Японія» сучаснага японскага майстра графікі і дызайну Яхагі Кідзюро і ўнікальнай выставы зьлепкаў старажытнаэгіпэцкіх скульптур з фонду Нацыянальнага мастацкага музэю.

Таксама музэй абяццае прадэманстраваць наведвальнікам «Шэдэўры усходняй калекцыі Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусь» у рамках аднайменнай экскурсіі.

«Усходняя калекцыя — адна з самых захапляльных у зборах нашага музэю. У сучасным сьвеце тэма Усходу становіцца ўсё больш актуальнай і выклікае непадробная цікавасьць у шырокага круга людзей», — кажа дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў. - «Мы разьлічваем, што сёлета ўдзельнікамі ночы музэяў стане яшчэ большая колькасьць маладых гледачоў, бо менавіта сярод моладзі дадзеная ініцыятыва мае найвялікшы посьпех. Напэўна для шматлікіх зь іх загадкавая культура Усходу стане адкрыцьцём у гэту травеньскую ноч».

Апроч экспазыцый у рэжыме нон-стоп музэй дасьць пляцоўку для мастацтва каліграфіі і арыгамі, інсталяцый і пэрформансу.

Наведвальнікі акцыі «Ноч музэяў», што прыйдуць у чырвоным ці залатым, атрымаюць права на бясплатны уваход. Акунуцца ў атмасфэру «Усходняй ночы» можна будзе з 19.30 да 00.00 па кошце 4___

Музэй Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

У літаратурна-мемарыяльным музэі Якуба Коласа пройдзе экскурсійны майстар-кляс «Ляндшафтныя сядзібы Менска» на прыкладзе менскай сядзібы Якуба Коласа, маёнткаў беларускіх шляхоцкіх родаў Гутэн-Чапскіх і Прушынскіх, а таксама выстава аграсядзіб Менскай вобласьці пад адчыненым небам.

У праграму сьвята уключаны: начная экскурсія па менскіх адрасах Я.Коласа, фотасэсія для гасьцей сьвята побач з аўтамабілем паэта «Перамога», які упершыню будзе выстаўлены для агляду толькі на адну гадзіну, сцэны са спэктакляў па творах Я.Коласа ў выкананьні артыстаў менскага Новага драматычнай тэатра, а таксама літаратурны вечар, прысьвечаны перакладам паэмы «Новая зямля» на эўрапейскія мовы.

Сьвята працягнецца з 18:00 да 22:00.

Музэй гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 15)

Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры пакажа літаратурна-музычна-тэатральную праграму «Вандраваньні па краінах і стагодзьдзям».

Музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі (зав. Музычны, 5)

Музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры прапануе паслухаць арыі зь вядомых опэр Вэрдзі, Моцарта, Чайкоўскага ды іншых клясыкаў сусьветнага мастацтва. Выконваць іх будуць студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Літаратурны музэй Янкі Купалы (вул. Купалы, 4)

Музэй Янкі Купалы правядзе вечар сучаснай беларускай паэзіі з удзелам гуртоў «Ветах», «Дзівасіл», «Босае Сонца» і «Жаба ў каляіне».

Гарадзкая мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва (прасп. Ракасоўскага, 49)

Сусьветны дзень музэяў галерэя адзначае яркай і маладой выставай з гарэзьліва-правакацыйнай назвай «Калякі-малякі». Выстава, якая адчыніцца ў 20.00, ёсьць творчы дэбют унучкі вядомага майстра пэндзля Леаніда Шчамялёва Кацярыны Рымашэўскай. Адначасова з адкрыцьцём пройдзе канцэрт піяністкі і аўтаркі песень Алены Глазкоўскай. Музыка будзе гучаць у галерэі да гадзіны ночы.

«Ноч музэяў» — штогадовая культурная падзея, прысьвечанае Міжнароднаму дню музэяў. Акцыя аб’ядноўвае каля 2000 тысяч музэяў з 40 краін Эўропы. Маштабны агульнаэўрапейскі характар «ноч музэяў» набыла ў 2005 году. Тады ж культурная падзея пачала праходзіць пад патранажам Рады Эўропы.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0615 seconds.