У Швэйцарыі звольнілі за карыстаньне Facebook

Швэйцарцы спрачаюцца, ці варта звальняць працаўнікоў за карыстаньне сацыяльнай сеткай.

Кампанія Nationale Suisse звольніла супрацоўніцу, паколькі яна аднаўляла сваю старонку ў Facebook. Строгасьць мэнэджэраў кампаніі тлумачыцца тым, што супрацоўніца была на бальнічным і таму лічылася, што яна ня здольная працаваць на кампутары. Жанчына пакутавала ад мігрэні і даводзіла, што ёй для палягчэньня сымптомаў патрэбна ляжаць у пакоі без сьвятла.

Nationale Suisse абгрунтавала звальненьне тым, што працаўнік, які здольны абнаўляць старонку ў Інтэрнэце, здольны і працаваць, а не ляжаць на бальнічным.

Аднак звольненая супрацоўніца аспрэчвае гэта і сьцьвярджае, што аднаўляла сваю старонку на сайце Facebook адразу з ложка праз мабільны тэлефон.

Больш за тое, яна вінаваціць кампанію ў стварэньні фіктыўнага віртуальнага «сябра», які сачыў за яе старонкай у сацыяльнай сетцы.

Некаторыя кампаніі забараняюць працаўнікам карыстацца Facebook на працы, а, бывае, нават звальняюць працаўнікоў за адпраўку паведамленьняў у працоўны час.

Паводле BBC Ukrainian

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.06 seconds.