Кожны інтэрнэт-юзэр у Казахстане стане журналістам
Усе карыстальнікі Сеціва ў Казахстане рызыкуюць стаць журналістамі, а зарэгістраваць сайт у зоне .kz змогуць толькі дзяржаўныя ўстановы. Такімі наступствамі пагражаюць нормы, уключаныя ў нядаўна прынятыя ў першым чытаньні ніжэйшай палатай парлямэнту Казахстану папраўкі ў заканадаўства.
Новы закон фактычна ўводзіць цэнзуру для карыстальнікаў Інтэрнэту ў Кахастане, лічаць прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый. Паводле паправак, усе
«Такім чынам, усё, хто калісьці напісаў хоць слова, прапанову ў Інтэрнэце, гэта ўжо журналісты, — адзначыла «Нямецкай хвалі» прэзыдэнт міжнароднага фонду абароны правоў «Адзіл Соз» Тамара Калеева. — Гэта ня проста ганаровы і незаслужаны статус, гэта адказнасьць, комплекс адказнасьці — крымінальнай, адміністратыўнай і грамадзянскай».
Цяпер купля дамэнаў у нацыянальнай дамэннай зоне можа стаць практычна немагчымай як для фізычных, так і для юрыдычных асоб. У новым законе прадугледжваецца, што ў дамэннай зоне .kz могуць быць разьмешчаныя толькі сайты дзяржаўных устаноў.
Дэпутаты, па меркаваньню казахстанскіх журналістаў, цалкам праігнаравалі меркаваньне ня толькі журналісцкіх арганізацый, але і прадстаўніка АБСЭ па свабодзе прэсы Міклаша Харашці.
Казахстанскія журналісты і блогеры ўжо рыхтуюць акцыі пратэсту. Праз 3 гадзіны пасьля зьўленьня першай нататкі ў СМІ пра новы закон, блогеры абвясьцілі акцыю «За Казнэт». Сэнс яе ў тым, каб 13 траўня 2009 году з 15.00 да 16.00 GMT +6 пакінуць казахстанскі дамэн у Сеціве, каб паказаць, якім пустынным ён будзе пасьля прыняцьця закону.