НагYаль з намі! 12 траўня канцэрт у менскім Палацы Прафсаюзаў

12 траўня ансамбаль этнічнага сюррэалізму НагYаль прадставіць канцэртную праграму ў новым гуку і пашыраным складзе.

Нагуаль  
Фота з канцэрту НагYаль 3 красавіка у малой залі к/з «Менск». Аўтар фота: Sarmat.

Да трыа далучацца бубнач (Аляксей Тарасевіч), пэркусіяніст (Арцём Губанаў), гітарыст (Павал Ладуцька), баяніст (Ягор Забелаў), саксафаніст (Аляксандр Арэшкаў), валтарніст (Віталь Карабухін) і валаводнік (Віктар Кульпін).

Гукавая містэрыя танцавальных бітаў, этнічнага трансу і гаражнай эстэтыкі, музыка назаўжды згубленага народу, простая і зразумелая мова, для якога й пераклад занадта складаны, гульня этнічных адчуваньняў, творчасьць, сэнс якой — пранікненьне сьветам, тварэньне, вольнае пражываньне эмоцый, усё гэта — НагYаль.

Нагуаль

Даведка: Гурт «НАГYАЛЬ» існуе ўжо больш 8 гадоў. Ён цікавы сваёй непасрэднасьцю, стыхійнасьцю, сучасным адчуваньнем пазачасавай культуры народаў сьвету, а таксама ўнікальнай магчымасьцю паглыбіцца ва ўласнае «я», сьвет іншых людзей і гаючую сілу музыкі. Ствараючы мэлядычную канву ўнівэрсуму зноўку, фальклор «уніз галавой» нараджаецца тут і цяпер. Выкарыстоўваючы больш 30-ці прыладаў, клясычных і аўтэнтычных (цымбалы, банборы, варган, дыджэрыду, джэмбэі, бубны, дуда, «елкін нос», акарына, убар, куякі, лыжкі, гітары, гляк і інш.), музыкі групы выконваюць неверагодную музыку, спалучалуючы ў сабе паганскія і транс-экспрэсіўныя матывы з усіх канцоў сьвету. «НАГYАЛЬ» — гэта музычны канглямэрат, узгадаваны на соках зямлі і біаэтыцы. Афіцыйны сайт гурта: nagualia.net (тамака можна паслухаць і запампаваць новыя песьні).

Пачатак канцэрту, а 19:00. Даведкі і замова квіткоў: 8 017 292 07 55, 8 029 555 95 91, 8 029 688 72 45.

11:40, 29/04/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0517 seconds.