Інтэрнэт расьце як грыбы
Паводле апошніх дасьледаваньняў, Інтэрнэт расьце рэкорднымі тэмпамі: колькасьць сайтаў ужо пераваліла за 200 мільярдаў. Беларускіх зь іх каля 50 000. І гэта на 3 100 тысяч чалавек, якія карыстаюцца Сецівам у Беларусі.
Згодна зь інфармацыяй кампаніі Netcraft і Message Labs (належыць карпарацыі Symantec), па стане на 1 сакавіка бягучага году ў Сеціве функцыянавала 224 749 695 сайтаў і блогаў, што на 9 млн перавышае паказчык студзеня 2009 года. Большасьць новых сайтаў працуе пад кіраваньнем кітайскага
Як паведамляе tgdaily, штодня ў Сеціве зьяўляецца звыш 2 700 сайтаў, на якіх разьмяшчаюцца вірусныя праграмы. Экспэрты таксама адзначаюць рост колькасьці спаму: зараз ён займае 75,7% ад агульнага аб’ёму электроннай пошты. Акрамя таго, экспэрты адзначаюць павелічэньне колькасьць вірусаў у электроннай пошце. Сёньня адзін вірус прыходзіцца на 284,4 лісты і адзін ліст з 284,6 нясе пагрозу фішынгу.
Згодна зь інфармацыяй дырэктара HOSTER.BY Сяргея Павалішэва, у Беларусі каля 50 000 сайтаў. Такую інфармацыю ён нядаўна агучыў RADIO.TUT.BY.
Як перадае БелаПАН, учора першы намесьнік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Іван Рак паведаміў, што ў Беларусі колькасьць карыстальнікаў Сеціва перавышае 3,1 млн. чалавек. Каля 470 000, па яго словах, карыстаюцца шырокапалосным доступам да Сеціва.