Сталіца ЗША атакаваная СНІДам
Сталіца ЗША Вашынгтон змагаецца з эпідэміяй
Сталіца ЗША Вашынгтон змагаецца з эпідэміяй
І ўзровень захворваньняў працягвае расьці. За апошнія два гады колькасць выяўленых выпадкаў хваробы павялічылася на 20%. Згодна зь інфармацыяй гарадскога цэнтра аховы здароўя, каля 3% насельніцтва горада
У Вашынгтоне большасьць інфікаваных — афраамэрыканцы. І найбольш СНІД прайшоўся па мужчынах ва ўзросьце ад 40 да 50 гадоў.
Улады і грамадзкасьць ужо ня першы год абмяркоўваюць магчымыя выйсьці з сытуацыі. Прапаноўваецца зрабіць акцэнт на дадатковым тэставаньні СНІДу, а таксама пашырэньні інфармацыйнай кампаніі. Але вашынгтонскі мэр Эдріян Фэнці лічыць, што інфармацыя пра інфэкцыю хутчэй за ўсё будзе залятаць у адно вуха і вылятаць зь іншага.
Мэдыкі называюць тры асноўныя шляхі трапляньня інфэкцыі ў арганізм: сэкс паміж мужчынам і мужчынам, гэтэрасэксуальны сэкс і інфэкцыі, якія заносяцца праз ужываньне наркотыкаў.
Згодна зь інфармацыяй Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, колькасьць
Паводле BBC News