Брытанскім школьнікам прапануюць вывучаць Інтэрнэт

Школьнікі малодшых клясаў Вялікабрытаніі мусяць вучыцца весьці блогі і карыстацца сайтамі і сацыяльнымі сеткамі, такімі як Twitter і Wikipedia, а таксама меней траціць часу на вывучэньне гісторыі. Гэтыя і іншыя ідэі па рэформе школьнай адукацыі прапануе брытанскі чыноўнік — рэвізор па разьвіцьці школьнай праграмы.


Беларускім школьнікам пакуль вывучаць Сеціва не прапануюць, аднак лічбавыя тэхналёгіі
распаўсюджаны нават у невялікіх населеных пунктах. Фота: tarka

Джым Роўз, былы генэральны інспэктар ангельскіх школаў, які зараз робіць рэвізію школьнай праграмы па даручэньня дзяржаўнага сакратара, патрабуе перагледзець праграму пачатковай школы.

Чыноўнік лічыць, што дзеці ўжо знаёмыя з блогамі, падкастамі, сацыяльнымі сеткамі і Вікіпэдыяй у якасьці крыніцаў інфармацыі і формаў камунікацыяў. Да таго ж сярод прапановаў гучыць ідэя вучыць дзяцей ня толькі чыстапісаньню, але й хуткаснаму набору на клявіятуры.

На думку Роўза, школьнікам неабходна больш глыбокае разуменьне інфармацыйных тэхналёгіяў, а таксама менш напружаны графік. Замест чатырнаццаці традыцыйных прадметаў чыноўнік прапануе шэсьць вялікіх тэмаў:

  • Камунікацыі, разуменьне мовы і граматнасьць
  • Матэматычнае разьвіцьцё
  • Асабістае, сацыяльнае і эмацыйнае разьвіцьцё
  • Веданьне і разуменьне навакольнага асяродзьдзя
  • Разьвіцьцё фізычнага здароўя і дабрабыту
  • Творчае разьвіцьцё (разуменьне мастацтва і дызайну)

Паводле BBC

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0046 seconds.