29 сакавіка гурт «Без билета» ладзіць рэпэтыцыю новага альбому ў к/з «Менск»

Гурт «Без билета» працуе над альбомам, які мае выйсьці восеньню 2009 году. Але паколькі музыкі зараз актыўна працуюць на рэпэтыцыях і студыйных сэсіях, то вырашылі ўжо зараз паказаць прыхільнікам некаторыя свае новыя песьні, а таксама зайграць свае галоўныя гіты. 29 сакавіка ў к/з «Менск» пройдзе канцэрт гурта ў выглядзе вялікай адкрытай рэпэтыцыі.

Рок-каранацыя 2008
На Рок-каранацыі 2008 «Без билета» атрымаў рок-карону за лепшы кліп (Мечтатели),
а Віталь Артыст - рок-карону як лепшы выканаўца мінулага году.

«Нашы песьні пастаянна эвалюцыянуюць, — распавядае лідэр „Без билета“ Віталь Артыст. — Бывала так, што ўжо да выдадзенай кампазыцыі дапісвалі тэкст ці рэалізоўвалі новую аранжыроўку ці мэлёдыю. Выкананьне на канцэртах лепш за ўсё дапамагае ўбачыць, што ўяўляе з сябе матэрыял, ці пасьпяховую мы абралі форму выкананьня ці не, ці чапляе песьня. Ну і галоўнае — па-сапраўднаму цікава граць нешта новае для нашых слухачоў. Хлопцы й дзеўкі, усе на канцэрт, наладзім містычны сэанс харавых сьпеваў у акадэмічных сьценах к/з „Менск“!»

10 сакавіка выйшаў у эфір новы кліп «Без билета» «Good.bye». Аўтар роліка — Аляксей Церахаў, вядомы праз працу над нашумелымі кліпамі «Ляпіса Трубяцкога» «Капитал» і «Огоньки».


«Без билета». Кліп на песьню «Good.bye».

Канцэрт «Без билета»

  • Калі: 29.03.2009, 19:00
  • Дзе: к/з «Менск» (вул. Кастрычніцкая 5)
  • Квіткі: ад 18000 да 45000
  • Даведкі: (8029) 649 08 88, (8017) 328 66 38 (каса)
tarka 17:10, 23/03/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2652 seconds.