Брытаніі не хапае тэхнароў

Буйныя брытанскія кампаніі адзначаюць, што на брытанскім рынку працоўных месцаў не хапае прафэсыяналаў з тэхнічнай адукацыяй, выпушчаных брытанскімі навучальнымі ўстановамі, паведамляе газэта Financial Times.

Гэта вымушае брытанскія кампаніі шукаць тэхнічных спэцыялістаў ва Ўсходняй Эўропе, напрыклад у Польшчы і Ўкраіне. Па словах некаторых спэцыялістаў па падборы кадраў, усходнеэўрапейскія ВНУ рыхтуюць дастаткова кваліфікаваных спэцыялістаў, якія ведаюць некалькі моваў.

Падобная сытуацыя выкліканая тым, што тэхнічныя спэцыяльнасьці ў наш час непапулярныя ў брытанскіх унівэрсытэтах і каледжах. Колькасьць выпускнікоў-гуманітарыяў на дадзены момант перавышае колькасьць тэхнічных дыплёмаў. У некаторых кампаніях адзначаюць, што сярод брытанскіх студэнтаў неабходна прапагандаваць тэхнічныя спэцыяльнасьці.

Акрамя таго, у арганізацыях, што займаюцца падборам кадраў, зазначаюць, што значэньне спэцыялізацыі паступова падае. Большае значэньне мае не фармулёўка ў дыплёме, а непасрэдны досьвед працы.
kipryda 00:00, 18/06/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.444 seconds.