Стыпэндыя маладым беларусам для стажыроўкі ў дэпутатаў Бундэстагу

Нямецкі Бундэстаг запрашае сумесна з Вольным унівэрсытэтам Бэрліна, Бэрлінскім унівэрсытэтам імя Гумбальдта, Тэхнічным унівэрсытэтам Бэрліна ўдзельнічаць у праграме Міжнароднай парлямэнцкай стыпэндыі (IPS) на 5 месяцаў у Бэрліне.

 

Праграма IPS прызначаная для высокакваліфікаваных і палітычна зацікаўленых маладых жанчын і мужчын, якія маюць волю актыўна і адказна ўдзельнічаць у пабудове дэмакратычнай будучыні сваёй краіны. Нямецкі Бундэстаг, парлямэнт Нямеччыны, дае магчымасьць маладым людзям у часе 15-тыднёвай дзейнасьці, працуючы ў аднаго з дэпутатаў Бундэстагу, знаёміцца зь нямецкай парлямэнцкай сыстэмай ды з палітычнымі працэсамі прыняцьця кіраўніцкіх рашэньняў, а таксама зьбіраць практычны досьвед у сфэры парлямэнцкай працы.

Стыпэндыяты адбіраюцца незалежнай Адборачнай камісіяй Нямецкага Бундэстагу.

Умовы ўдзелу:

  • беларускае грамадзянства
  • скончаная вышэйшая (унівэрсытэцкая) адукацыя
  • вельмі добрае веданьне нямецкай мовы
  • узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме стыпэндыі

Стыпэндыя:

  • 450 € штомесяц
  • аплата жытла
  • аплата страхавых і камандзіровачных выдаткаў

Заявы на ўдзел прымаюцца да 30 чэрвеня.

Падрабязнасьці на www.bundestag.de/ips
Уні Вера 12:15, 12/03/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0444 seconds.