«Адной табе»: Зьміцер Вайцюшкевіч зладзіў сьвяточны канцэрт да 8 сакавіка
Зьміцер Вайцюшкевіч 8 сакавіка галянтна падараваў усёй прыгожай беларускай палове чалавецтва свой кветкавы канцэрт. Кветкі – пераважна клясычныя ружы – распускаліся на экране і дарыліся ў залі. Сваім зьнешнім выглядам Зьміцер нагадаў мушкецёра, а яго песьні – рыцарскія гімны каханьню і жанчынам.
Дарослая і маладая, сямейная і халастая публіка адчула сапраўднае сьвята вясны. У гэты вечар у залі не было ніводнага адзінокага чалавека, а пакідалі КЗ «Менск» усе госьці са шчасьлівымі ўсьмешкамі і зіхоткімі вачыма.
Што адбывалася на сцэне – у фотарэпартажы Generation.bY.
Каментары праз FACEBOOK