60% зямлян карыстаюцца мабільнымі тэлефонамі

Шэсьць зь дзесяці жыхароў Зямлі маюць мабільныя тэлефоны, а да канца 2009 г. колькасьць сотавых абанэнтаў дасягне 4,1 млрд. Але колькасьць абанэнтаў стацыянарнай сувязі з 2002 году вырасла зусім нязначна: з 1 да 1,27 млрд. Для параўнаньня: інтэрнэт-карыстальнікаў за гэты час стала ўдвая болей.

Такія вынікі дасьледваньняў агучыў Міжнародны тэлекамунікацыйны зьвяз ITU. У 2007 годзе рэгулярна выходзілі ў Сеціва 23% насельніцтва сьвету, а гэта на 11% вышэй паказчыка 2002 году. Але ў Афрыцы ўсяго толькі кожны дваццаты жыхар мае доступ у інтэрнэт, і сытуацыя зьмяняецца нязначна.

 

Першае месца ў сьпісе самых прагрэсіўных у выкарыстаньні інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналёгіяў упэўнена трымае Швэцыя. Другая пазыцыя ў Паўднёвай Карэі, затым Данія, Нідэрлянды, Ісьляндыя і Нарвэгія.

А адзінай краінай, дзе карыстаньне Сецівам наадварот зьменшылася, стала М’янма. За апошнія пяць год прапускная здольнасьць інтэрнэт-каналаў там скарацілася на 90% з-за барацьбы бірманскіх уладаў з апазыцыяй.

Паводле International Telecommunication Union (ITU)

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0619 seconds.