БДУ і Гаванскі ўнівэрсытэт падпісалі мэмарандум аб супрацы

Беларускі і кубінскі ўнівэрсытэты будуць абменьвацца студэнтамі, выкладчыкамі, навучальнай літаратурай, ладзіць супольныя канфэрэнцыі, сэмінары і іншыя мерапрыемствы. Дамова падпісаная ў часе вандроўкі нядаўна прызначанага рэктара БДУ прафэсара Сяргея Абламейкі на Кубу.

 

У часе візыту з 7 па 15 лютага Сяргей Абламейка паўдзельнічаў таксама ў канфэрэнцыях «Геаматыка-2009» і «Інфарматыка і ахова здароўя 2009». Таксама рэктар БДУ правёў перамовы з кіраўніцтвам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі пра распрацоўкі навукоўцаў БДУ і НАН Беларусі ў сфэры касьмічных і інфармацыйных тэхналёгій.

Паводле прэс-службы БДУ

Уні Вера 21:10, 17/02/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.