Наступную мэту тэлескопа «Хабл» вызначаюць інтэрнэт-карыстальнікі
NASA дало магчымасьць
Галасы прымаюцца на сайце YouDecide.Hubblesite.org да 1 сакавіка. Кожны прагаласаваўшы аўтаматычна становіцца ўдзельнікам лятарэі, сто пераможцаў якой атрымаюць каляровае фота памерам 40×50 см, зробленае «Хаблам».
Зараз на першым месцы знаходзіцца сьпіральная галяктыка, на другім — дзьве сутыкаемыя галяктыкі, а на трэцім — рэгіён з актыўным зораўтварэньнем.
Касьмічны тэлескоп «Хабл» быў запушчаны ў 1990 годзе і ўжо амаль 19 год дапамагае навукоўцам разумець таямніцы Сусьвету, робячы арыгінальныя здымкі зь нетраў космасу.
Здымкі, зробленыя «Хаблам» раней
Плянэта Юпіцер
Нараджэньне зоркі ў М16
Гіганцкая мазаіка Крабападобнай туманнасьці
Выявы з hubblesite.org