NASA і Google ствараюць «унівэрсытэт глябальных праблем чалавецтва»
Так званы «Унівэрсытэт сінгулярнасьці» будзе рыхтаваць спэцыялістаў для вырашэньня глябальных праблемаў чалавецтва ў эпоху хуткага тэхналягічнага прагрэсу: глябальнае пацяпленьне і энэргетычныя праблемы побач з голадам і хваробамі. Сярод плянуемых курсаў тэмы з розных сфэраў ведаў: біятэхналёгіі, нанатэхналёгіі, штучны інтэлект, этыка і многія іншыя.
Месьціцца ўнівэрсытэт будзе на тэрыторыі прыналежнага NASA Дасьледніцкага цэнтру Эймса ў Каліфорніі. Заснавальнікамі ўнікальнага ўнівэрсытэту выступілі Peter Diamandis, кіраўнік фундацыі X PRIZE Foundation; Michael Simpson, прэзыдэнт Міжнароднага касьмічнага ўнівэрсытэту і іншыя.Рэктарам новай навучальнай установы прызначаны амэрыканскі вынаходнік і футурыст Рэй Курцвэйл, які вядомы сваімі неадназначнымі тэорыямі. Так, па адной зь іх, у бліжэйшай будучыні нанатэхналёгіі будуць на такім узроўні, што ў целе чалавека будуць мільёны нанаробатаў, працуючых у пастаянным рэжыме над лекаваньнем чалавечага агранізму і нават працягваючых жыцьцё.
Каштаваць навучаньне будзе каля 25 000 даляраў і найперш перавага будзе аддавацца выпускнікам ВНУ і ўладальнікам навуковых ступеняў. Першая сэсія будзе абмежаваная толькі 30 студэнтамі, а потым набор павялічыцца да 120 штогод.
Таксама ў праграме мяркуюцца міждысцыплінарныя курсы рознай працягласьці: 9-тыднёвы курс для выпускнікоў ВНУ, 10-дзённы курс для кіраўнікоў і 3-дзённы курс для вышэйшага кіраўніцтва разнастайных кампаніяў. Усяго ж навучаньне будзе прадстаўляцца ў 10-ці дасьледніцкіх сфэрах і распачнецца ўжо гэтым летам.
Паводле Networkworld.com