«Куплеты і прыпевы», «Народны альбом» і песьні з праекту ў стылі 60-х гучалі разам і на адной сцэне
24 студзеня ў менскім фальварку «Добрыя мысьлі» адбылася прэзэнтацыя сольнага праекту Лявона Вольскага «Куплеты і прыпевы». Вечар прайшоў у цёплай жартаўлівай атмасфэры дыялёгу гледачоў і музыкаў. Падтрымліваў Лявона на сцэне Павал Трацяк. Прысутныя сьпявалі і «таньчылі адразу на месцах», задавалі пытаньні Лявону праз перададзеныя на сцэну цыдулкі, сярод якіх, канешне, было і прызнаньне ў каханьні з пазначаным нумарам тэлефону. Рэпартаж зь месца падзеяў і размова зь Лявонам пра сольныя праекты і новыя ідэі — у артыкуле.
«Я ведаю, што ня ўсе любяць нашыя „Куплеты і прыпевы“, таму мы выканаем кампазыцыі зь іншых нашых праектаў, каб усім спадабацца», — зьвярнуўся Лявон да бітком запоўненай залі маленечкага фальварку.
Адкрыла вечар песьня зь вечнага і клясычнага «Народнага альбому» «Край, ты мой край». На сцэне разгортвалася гэткае «местачковае шоў»: музыкі пераапраналіся і ўваходзілі ў розныя вобразы. Павал Трацяк калярытна глядзеўся ў ролі Юзіка, а Лявон быў ягоным антыподам Казікам.
Прагучалі любімая ўсімі «Адэлька», казачная гісторыя пра «Сіні нос», жыцьцясьцьвярджальная «Мама дарагая» і душэўныя «Простыя словы». «Люблю ўсё, што называецца — жыцьцё» канчаткова напоўніла цёплым пазытывам мокры зімовы вечар, а ўсім знаёмых «Гасьцей» сьпявалі разам гледачы і музыкі.
Лявон коратка прадставіў новы праект у стылі 60-х, «неўзабаве выйдзе альбомчык якога».
«Можа празь месяц, можа і праз два, а можа да наступнага новага года будзе выпушчаны. Тут прысутнічае прадусар, яна дакладна ведае», — паказаўшы на Ганну Вольскую, адзначыў разьмеркаваньне адказнасьці Лявон.
Але на канкрэтныя пытаньні пра даты выхаду
З праекту ў стылі
Для некаторых кампазыцыяў з «Куплетаў і прыпеваў» была ўключана музычная фанаграма. Папярэдне Лявон папрасіў прабачэньня за тое, што яны з Паўлам будуць зьбівацца і не трапляць у такт, бо «робяць гэта ня часта» у супрацьлегласьць беларускім
Але «Дэпутаты» і «Камэнтатар» атрымаліся выдатна. Лявон распавёў, што быў шчыра зьдзіўлены тым фактам, што мае суседа — камэнтатара, пра што даведаўся зусім нядаўна. Як адказ на пытаньне, хто ж вінаваты ва ўсіх нашых бедах, прагучалі «Жыдамасоны». А найлепшая машына — гэта «Вольксвагэн Пасат Унівэрсал». Якая марка аўто любімая ў Вольскага, ён не прызнаўся, зазначыўшы, што «добрых машын шмат».
Завяршала выступ фэерычная «Эўравізія» у шыкоўных сцэнічных вобразах, створаных вялізнымі каляровымі акулярамі і парыкамі, а яшчэ — адмысловымі
На пытаньне, калі будуць яшчэ канцэрты, Вольскі шматзначна зазначыў: «Будуць».
І распавёў далей, што «у музыкаў зараз мёртвы сэзон». Да гэтага былі «ёлкі», да і тое ня вельмі актыўна, «бо ўсе спалохаліся і пахаваліся па офісах. Тыя, хто хацеў запрасіць «Крамбамбулю» тупа ўключалі дыск і закусвалі салатам «Аліўе».
У размове з Generation.bY Лявон патлумачыў, чаму канцэрт такі зборны:
«Куплеты і прыпевы» — вузканакіраваны праект. Хутчэй ня правіла, а выключэньне. Я наўрад ці буду ў такім накірунку болей працаваць. Хаця, канешне, заракацца нельга: можа, яшчэ навее. Таму ня варта толькі гэтыя дзесяць песень граць. Тыя, якія хацелі, сьпявалі. А дзьвюхгадзінны канцэрт мусіць быць паўнавартасным, каб людзі ня выйшлі расчараваныя».
Пэўна, таму «на біс» былі выкананыя «Тры чарапахі» з рэпэртуару N.R.M. як падарунак публіцы, якая настойліва не хацела адпускаць Лявона.