17 студзеня ў Менску пройдзе фэстываль цёплай музыкі «Да сонца»

Адмяніць маразы і вярнуць цёплае летняе сонца? — Сумнеўна. Але можна зацямніць іх прамяністымі мэлёдыямі і добрым настроем, дадаць жывой музыкі і памножыць на колькасьць усьмешак вакол — і ўсё становіцца магчымым! 17 студзеня, суботнім вечарам, усё неабходнае будзе прадстаўлена ў адным месцы — на вялікай пляцоўцы клюба «Стэп», на фэсьце цёплай музыкі «Да сонца»: украінцы «Mamanet», 4.А.Й.К.А і беларускія «Адыс Абеба», CherryVata і The Shape.

 

У фэсьце прымуць удзел украінскія госьці «Mamanet» і 4.А.Й.К. А. Па словах саміх музыкаў, галоўным яны лічаць сьвежасьць уласнага стылю, не падобнага ні на што. Ён настолькі шматаблічны, што дазваляе гуртам выступаць на джазавых і альтэрнатыўных фэстах электроннай музыкі, суправаджаць выставы і паказы мод. Адныя з флагманаў украінскай альтэрнатыўнай jazz-сцэны, якія граюць інструмэнтальную музыку з магутнай энэргетыкай, аднолькава добра пачуваюцца на фэстах электроннай музыкі (Kazantip), буйных джазавых open-air івэнтах як Koktebel Jazz Festival, клюбных экспэрымэнтальных сэсіях.

Зарад сонца і цеплыні з задавальненьнем падораць і беларускія музыкі:
гурт CherryVata, які даўно стаў улюбёнцам танцпляцовак беларускіх клюбаў, а таксама атмасфэрная, сонечная, добрая музыка рэгі ад «Адыс Абеба». Гэтыя выдатныя калектывы наўрад ці патрабуюць апісаньняў і чарговых дыфэрамбаў. А вось зь незаслужана мала вядомай камандай «The Shape» сапраўды час пазнаёміцца бліжэй. Яны ўпэўнена экспэрымэнтуюць з гукамі, усё больш і больш пагружаючыся ў нетры джазу й трып-хопу, джанглу, дабу, фанку, усё далей і далей тонучы ў мяккім, супакойваючым і ў той жа час трывожным біце, заблытаных мэлёдыях і аксамітным вакале.

  • Што: Фэстываль цёплай музыкі «Да сонца»
  • Калі: 17 студзеня, 18:00
  • Дзе: клюб Step (вул. Прытыцкага, 62 / ст.м. Кунцаўшчына)
  • У праграме: MAMANET (Украіна), 4.А.Й.К.А. (Україна), Адыс Абеба, CherryVata, The Shape
  • Кошт: 25000 / 20000 (папярэдне)
  • Даведка: +375 29 9268801

Паводле прэс-рэлізу

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0296 seconds.