Студэнты ФПМІ БДУ выйшлі ў фінал чэмпіянату сьвету па праграмаваньні

Каманда Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта адзіная зь беларускіх удзельнікаў паўфінальных спаборніцтваў заваявала пуцёўку ў фінал чэмпіянату сьвету па праграмаваньні. У склад студэнтаў-пераможцаў увайшлі: Філіп Пронін (3-і курс), Дзьмітрый Рудоля (2-і курс), Сяргей Ціхан (2-й курс) факультэта прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ.

У паўфінальных спаборніцтвах Паўночна-Усходняга эўрапейскага рэгіёну, якія прайшлі ў Санкт-Пецярбургу, прынялі ўдзел больш за 200 камандаў ВНУ, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны Расеі, Украіну, Казахстан, Кіргізію, Армэнію, Узбэкістан, Грузію, Латвію і Літву. Ад Беларусі выступалі дзьве каманды з БДУІР, па адной камандзе Гомельскага і Гарадзенскага дзяржаўных унівэрсытэтаў, а таксама чатыры каманды БДУ, дзьве зь якіх разьвязалі 8 з 11 прапанаваных задач.

Аднак па правілах спаборніцтваў толькі адна каманда ВНУ мае права на ўдзел у фінале, паведамляе сайт БДУ.

Фінал чэмпіянату сьвету па праграмаваньні адбудзецца ў красавіку 2009 гады ў Стакгольме. Пазмагаюцца 100 лепшых студэнцкіх каманд сьвету.

У мінулым годзе каманда БДУ на Чэмпіянаце сьвету па праграмаваньні атрымала бронзу.

Уні Вера 14:21, 01/12/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0632 seconds.