Каманда ФПМІ БДУ выйшла ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванні

Каманда студэнтаў факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ, адзіная з Беларусі, выйшла ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў.

Героі-праграмісты — трэцякурснік Аляксандр Некрашэвіч і студэнты чацвёртага курса Яўген Грыцкевіч і Аляксей Колесаў. Хлопцы паспяхова выступілі ў паўфінале, які праходзіў 1 снежня адначасова ў некалькіх гарадах нашага рэгіёна (Санкт-Пецярбург, Тбілісі, Ташкент, Барнаул).

Беларусь у Санкт-Пецярбуругу прадстаўлялі 9 каманд, піша «Звязда»: ад БДУ — чатыры, ад БДУІР — дзве і па адной — ад Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Усяго ў паўфінале чэмпіянату свету, які праводзіўся сярод студэнтаў ВНУ паўднёва-ўсходняга Еўрапейскага рэгіёна, спаборнічалі 224 каманды з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Украіны, Казахстана, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Кыргызстана і Узбекістана.

Фінал чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў адбудзецца ў чэрвені 2014 года. Удзельнікамі яго стануць 120 лепшых камандаў са 100 краін свету.

Уні Вера 13:30, 05/12/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0624 seconds.