Беларускія студэнты могуць атрымліваць ільготныя крэдыты дзеля аплаты навучаньня

З 1 верасьня гэтага года любы грамадзянін Беларусі можа атрымаць ільготны крэдыт дзеля аплаты першай вышэйшай адукацыі ў ВНУ дзяржаўнай уласнасьці на платнай аснове.

Дадзеная пастанова распаўсюджваецца на ўсіх абітурыентаў, што прайшлі уступныя іспыты, але не вытрымалі конкурса, і таму не залічаныя на навучаньне за кошт бюджэтных сродкаў.

Крэдыт выдзяляе "Беларусбанк". Перашкодай да яго атрыманьня можа стацца толькі занадта вялікі заробак бацькоў (у бел. рублях гэта 338 тыс. рублёў). Яшчэ адна абавязковая ўмова - наяўнасьць пастаяннай крыніцы прыбыткаў. Крэдыт выдаецца часткамі на працягу ўсяго пэрыяду навучаньня. Максымальны памер кожнай часткі крэдыта ня можа перавышаць 70% кошту навучаньня за навучальны год. Вяртаньне крэдыта ажыцьцяўляецца з наступнага месяца пасьля сканчэньня ВНУ дзяржуласнасьці на працягу 5 гадоў.

Адзінае кепска – калі студэнт раптам будзе выключаны з унівэрсытэта, то вярнуць яму крэдыт прыйдзецца на працягу года, пры чым адсоткі за выкарыстаньне будуць разьлічаныя ў памеры поўнай стаўкі рэфінансаваньня Найбанка (а не палову стаўкі (15%) пры пасьпяховым сканчэньні ВНУ).

tarka 00:00, 16/09/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0585 seconds.